У Заслаўі пацыент угнаў «хуткую дапамогу»
12.07.2010 10:49
—
ЧП
|
Хвораму падалося, што яго лечаць занадта павольна, і ён вырашыў ехаць у шпіталь сам.
У міліцыю ў Заслаўі паступіў нечаканы званок: хтосьці паквапіўся не на простую машыну, а на «хуткую дапамогу». Аказалася, што ўгоншчыкам стаў пацыент, якому лекары толькі што аказалі першую дапамогу. Скрываўленага чалавека на прыпынку ўбачылі мінакі і адразу патэлефанавалі лекарам. Медыкі знайшлі там ладна захмялелага грамадзяніна з сінякамі. Растлумачыць, што здарылася, ён не змог. Доктар апрацаваў рану, наклаў павязку і папрасіў пачакаць, пакуль ён і кіроўца адыдуць да шапіка. Некалькіх хвілінаў пацыенту цалкам хапіла: літаральна праз імгненне разгублены медперсанал назіраў, як іх машына знікае ўдалечыні. — Паведамленне пра ўгон паступіла ў 18.37, — удакладняе дэталі крымінальнага здарэння начальнік Заслаўскага аддзела дэпартамента аховы Андрэй Собалеў. — А ўжо ў 18.45 па рацыі адазваўся наш супрацоўнік, які ахоўваў адно з прадпрыемстваў горада. Ён убачыў, як перад прахадной спыніўся аўтамабіль хуткай дапамогі, з якога выйшаў чалавек з перебінтаванай галавой. А праз лічаныя хвіліны зламысніка затрымаў дзяжурны нарад. Дарэчы, аказалася, што на скрадзенай «хуткай» пацыент збіраўся ехаць… у шпіталь. «Лекары павольна аказвалі дапамогу, не спяшаліся мяне даставіць у шпіталь», — расказаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хвораму падалося, што яго лечаць занадта павольна, і ён вырашыў ехаць у шпіталь сам.У міліцыю ў Заслаўі паступіў нечаканы званок: хтосьці паквапіўся...
|
|