У рацэ Начанцы падохла рыба ад сцёкаў са свінафермы
16.07.2010 13:53
—
ЧП
|
Жыхары некаторых вёсак Ганцавіцкага і Клецкага раёнаў да адвалу наеліся шчупакоў і ляшчоў пасля таго, як у рэчцы Начанка адбыўся замор рыбы.
Мужчыны лавілі рыбу рукамі, жанчыны — нават падоламі. Некаторыя набралі па мяху і болей. Здаралася, “лаўцам” трапляліся шчупакі па метру даўжынёй. Людзей мала цікавіць, ад чаго загінула рыба. А інспекцыя прыродааховы толькі праводзіць аналіз вады, і вынікі пакуль невядомыя. Журналісты з “Ганцавіцкага часу” высветлілі, чаму адбылася бяда на рацэ. На адной са свінафермаў прарвала рэзервуар для збору жыжы. У выніку сцёкі, “аздобленыя” аміячнай вадой, трапілі ў раку. Менавіта з гэтай прычыны так “пашчасціла” жыхарам Крышылавіч і Галынкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары некаторых вёсак Ганцавіцкага і Клецкага раёнаў да адвалу наеліся шчупакоў і ляшчоў пасля таго, як у рэчцы Начанка адбыўся замор рыбы.
|
|