Дзяўчына, якую параніў участковы, памерла
17.07.2010 13:42
—
ЧП
|
Дзяўчына, параненая ўчастковым міліцыянтам ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, 16 ліпеня памерла ў рэанімацыі раённага шпіталя. Гомельская абласная пракуратура распачала справу па артыкуле аб замаху на забойства. Падазраваны супрацоўнік міліцыі затрыманы. Ён 1976 года нараджэння, з"яўляецца дэпутатам Курганскага сельскага савету, жыве ў вёсцы Доўск, жанаты і мае дваіх дзяцей. У сельсавеце яго характарызуюць «вельмі станоўча». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, невядома месцазнаходжанне другога ўчастковага міліцыянта, які знаходзіўся ў момант стрэлу ў машыне. Яго працоўны і мабільны тэлефоны не адказваюць. Неўзабаве пасля трагедыі афіцыйны сайт МУС размясьціў паведамленне, у якім гаварылася, што, «паводле папярэдняй інфармацыі, стрэл адбыўся выпадкова». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчына, параненая ўчастковым міліцыянтам ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, 16 ліпеня памерла ў рэанімацыі раённага шпіталя.Гомельская абласная...
|
|