Хлопчыка, зніклага ў Петрыкаўскім раёне, шукаюць чацвертыя суткі
21.07.2010 12:18
—
ЧП
|
Чацвёрты дзень у лясах гомельскага Палесся вядуцца пошукі Як паведамілі ў Петрыкаўскім РАУС, лясны масіў прачэсваюць больш як 40 чалавек з ліку супрацоўнікаў міліцыі, МНС, лясгаса. Да іх падключыліся ўнутраныя войскі, мясцовыя паляўнічыя, настаўнікі вясковых школ. З 19 ліпеня мясцовасць абследуе верталёт мазырскага атрада «Беллесавія». Арыенціровачная зона, дзе магло згубіцца дзіця, агледжана ўжо некалькі разоў, вядзецца таксама пошук у напрамку суседняга Жыткавіцкага раёна. «Хлопчык разам з маці і малодшай сястрой раніцай 18 ліпеня пайшоў у лес па чарніцы. Пакуль жанчына збірала ягады ў чашчобе, дзіця, пакінутае каля лясной дарогі, прапала. Пасля дзвюх гадзін самастойных беспаспяховых пошукаў маці звярнулася ў міліцыю.Лес, дзе згубіўся хлопчык, невялікі, яго акружаюць вёскі на адлегласці 6–8 кіламетраў. Шанцы знайсці дзіця жывым пакуль ёсць, пошукі будуць працягвацца датуль, пакуль хлопчыка не знойдуць», — заявілі ў РАУС. У лясным масіве кругласутачна дзяжураць міліцэйскія пасты. Пошук дзіцяці абцяжарвае тое, што ад нараджэння ён пакутуе на сіндром Дауна, таму не заўсёды паводзіць сябе адэкватна — можа не адклікацца на крык і хавацца пры шуме.У праваахоўных органах паведамілі, што ў летні і восеньскі час на Палессі мясцовыя жыхары часта губляюцца ў лясах, прычым не толькі дзеці, але і дарослыя, асабліва пенсіянеры. «Гора, калі гэта здараецца восенню, падчас збору грыбоў: ночы халодныя, а людзі, асабліва пажылыя, не заўсёды могуць перанесці нізкую тэмпературу», — сказаў супрацоўнік РАУС. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёрты дзень у лясах гомельскага Палесся вядуцца пошукі 12-гадовага Уладзіміра з вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Як паведамілі ў Петрыкаўскім РАУС,...
|
|