У Крыме беларускі адпачывальнік закуў сына ў ланцуг. 21.by

У Крыме беларускі адпачывальнік закуў сына ў ланцуг

21.07.2010 12:18 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Крыме 40-гадовы грамадзянін Беларусі скаваў ланцугом свайго 11-гадовага сына "за дрэнныя паводзіны".

"Бацька з сынам - грамадзяне Беларусі, прыехалі на адпачынак у Крым і спыніліся ў сяле Міхайлаўка Сакскага раёну. Са словаў хлопчыка стала вядома, што яны з бацькам прыехалі на адпачынак прыкладна ў 20-х днях чэрвеня. Бацька трымаў сына ў доме, збіваў, а ўвечары 18 ліпеня за дрэнныя паводзіны абматаў вакол шыі металічны ланцуг і замкнуў яго на замок", - паведамілі ў Галоўным ўпраўленні МУС Украіны ў Крыме.

Але хлопцу нейкім чынам ўдалося збегчы з дому і звярнуцца ў раённы аддзел міліцыі. Там ён і паведаміў пра бацькоўскія здзекі.

Праваахоўнікі неадкладна даставілі хлопчыка ў лякарню, дзе яму прадаставілі дапамогу, правялі судова-медыцынскую экспертызу. Як сцвярджаюць у праваахоўных органах, пагрозы жыццю хлопчыка няма, падлетак у нармальным стане. Аднак на шыі, грудной клетцы і на паверхні сцёгнаў ёсць ранкі.

Бацьку-садыста затрымалі. Зараз міліцыянты па гэтым факце вядуць праверку.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крыме 40-гадовы грамадзянін Беларусі скаваў ланцугом свайго 11-гадовага сына "за дрэнныя паводзіны". "Бацька з сынам - грамадзяне Беларусі, прыехалі на адпачынак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика