36-гадовы мінчанін падмануў сваіх сяброў і знаёмых на 300 мільёнаў рублёў
21.07.2010 12:18
—
ЧП
|
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа на падставе ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да 36-гадовага мінчаніна. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, каб паправіць сваё фінансавае становішча, прадпрымальнік браў грошы ў доўг у сяброў і знаёмых. У справе фігуруюць сумы ў 5 тыс. долараў, 50 і 10 тыс. еўра. Зараз даўжнік затрыманы. Міліцыянеры кажуць, што агульная сума ўрону (з улікам ваганняў валютнага курсу) складае каля 300 млн. рублёў. Следчыя высвятляюць, якімі фінансавымі сродкамі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі валодае падазроны ў махлярстве зараз. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа на падставе ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да... |
|