Моцны вецер нарабіў бяды на Гомельшчыне
21.07.2010 12:18
—
ЧП
|
Чатыры раёны пацярпелі ад моцнага ветру, які прайшоў па тэрыторыі Гомельскай вобласці 20 ліпеня. Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, пацярпелі шэсць населеных пунктаў у Брагінскім, Петрыкаўскім, Калінкавіцкім і Гомельскім раёнах. Вецер пашкодзіў дахі 13 прыватных дамоў і 28 сельскагаспадарчых будынкаў. Сёння тут вядуцца аднаўленчыя работы, дахі пакрываюць новым шыферам. Ніхто з людзей не пацярпеў. Паводле звестак Гомельскага абласнога гідраметэацэнтра, максімальнае значэнне ветру за мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці складала 8—10 метраў у секунду, парывы дасягалі 14 метраў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры раёны пацярпелі ад моцнага ветру, які прайшоў па тэрыторыі Гомельскай вобласці 20 ліпеня. Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан...
|
|