Двое невядомых у масках абрабавалі кафэ-бар у Цэнтральным раёне Мінска. 21.by

Двое невядомых у масках абрабавалі кафэ-бар у Цэнтральным раёне Мінска

03.08.2010 13:46 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталічная міліцыя вышуквае двух злачынцаў, якія абрабавалі ноччу 2 жніўня кафэ-бар у Цэнтральным раёне Мінска.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, 2 жніўня ў 3.38 на спецлінію «102» звярнуўся 21-гадовы ахоўнік кафэ-бара і заявіў, што ў 2 гадзіны двое невядомых праз веранду патрапілі ў памяшканне, звязалі яго скотчам, узламалі сейф і скралі з яго звыш 32 мільёнаў рублёў выручкі.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 206 КК (грабеж). Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выкрыцці асоб, замешаных у гэтым злачынству.

Вядома, што невядомыя былі ў масках і камуфляжных касцюмах, дзейнічалі ў пальчатках. Якім чынам яны патрапілі ў памяшканне і як дзейнічалі ўнутры памяшкання, трэба ўстанавіць следству. Сістэмы відэаназірання ў кафэ не было.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічная міліцыя вышуквае двух злачынцаў, якія абрабавалі ноччу 2 жніўня кафэ-бар у Цэнтральным раёне Мінска. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика