З-за сардэчнага прыступу ў Бярозе загінуў мужчына, які кіраваў скутэрам. 21.by

З-за сардэчнага прыступу ў Бярозе загінуў мужчына, які кіраваў скутэрам

03.08.2010 13:46 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміла начальнік аддзялення прапаганды і прафілактыкі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, няшчасны выпадак адбыўся 1 жніўня каля 24.00 на адной з вуліц раённага цэнтра. Цела 49-гадовага мужчыны побач са скутэрам маркі «Альфа», які ляжаў на праезнай частцы, убачыў мясцовы жыхар і паведаміў пра гэта ў міліцыю.

«Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы прычына смерці мужчыны — сардэчная недастатковасць, — сказала Сахарчук. — Загінулы вяртаўся на скутэры дадому. Верагодна, калі ён адчуў сябе дрэнна, спыніўся і са скутэрам упаў на дарогу».

Паводле слоў Сахарчук, сёлета гэта першы такі няшчасны выпадак у вобласці.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла начальнік аддзялення прапаганды і прафілактыкі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, няшчасны выпадак адбыўся 1 жніўня каля 24.00...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика