У. 21.by

У

05.08.2010 10:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Судовай калегіяй па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда ад 3 жніўня за забойствы і разбоі з карысці да 15 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны грамадзянін Расіі, ураджэнец Йашкар-Алы.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Віктар Нялепка, мужчына прызнаны вінаватым у тым, што 6 жніўня 1995 года ў вёскі Галавачы Гродзенскага раёна з мэтай завалодання аўтамашынай "БМВ-318" забіў яе гаспадара, жыхара Гродзенскай вобласці.

У снежні 1995 года ў Мінскім раёне, на аўтадарозе Брэст — Мінск каля ракі Пціч, мужчына з мэтай завалодання "Аўдзі" ўчыніў напад на жыхара Мінска і спрабаваў яго забіць. Аднак зрабіць гэта яму не ўдалося, бо гаспадар машыны аказаў актыўнае супраціўленне.

Пасля гэтага злачынец прыехаў у Магілёў, пасяліўся ў гатэлі па падробленым пашпарце і з мэтай завалодання яшчэ адной "Аўдзі" забіў магіляўчаніна.

Абедзве выкрадзеныя іншамаркі злачынец прадаў у Йашкар-Але. Затым ён доўгі час хаваўся ў Германіі і быў выдадзены беларускім праваахоўным органам.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судовай калегіяй па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда ад 3 жніўня за забойствы і разбоі з карысці да 15 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика