Дваццаць два пажары ліквідавалі беларускія ратавальнікі за мінулыя суткі. 21.by

Дваццаць два пажары ліквідавалі беларускія ратавальнікі за мінулыя суткі

10.08.2010 11:04 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 22 пажары, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аператыўнай дзяжурнай частцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У тым ліку восем пажараў зарэгістравана ў экасістэме: тры лясныя, тры тарфяныя і два ўзгаранні травы і кустоў. Усе пажары аператыўна ліквідаваны.

Застаюцца абясточанымі 289 населеных пунктаў, якія пацярпелі ад ураганнага ветру ў мінулыя выхадныя. Найбольш гэта датычыцца населеных пунктаў Гродзенскай і Мінскай абласцей. Тут праводзяцца работы па аднаўленню энергазабеспячэння, разбіраюцца паваленыя ветрам дрэвы, рамантуюцца дахі дамоў і вытворчых будынкаў.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 22 пажары, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аператыўнай дзяжурнай частцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.У тым ліку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика