Восем чалавек выратавалі падчас пажару ў Рэчыцы
18.08.2010 12:07
—
ЧП
|
Буйны пажар здарыўся 17 жніўня ў шматкватэрным доме ў Рэчыцы. Як паведамілі БелаПАН у цэнтры прапаганды і навучання пры Гомельскім абласным упраўленні МНС, паведамленне пра пажар паступіла прыблізна ў 15.00. Гарэлі два балконы на шостым і сёмым паверхах, а таксама падлога ў кватэры на шостым паверсе. З-за моцнага задымлення ратавальнікі эвакуявалі з дому 12 чалавек. У кватэры, з якой пачаўся пажар, быў знойдзены труп 42-гадовага гаспадара. Устаноўлена, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнасці мужчыны пры курэнні. Небяспека пагражала васьмі жыхарам суседніх кватэр, у тым ліку тром дзецям. Усе яны былі выратаваны супрацоўнікамі МНС. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйны пажар здарыўся 17 жніўня ў шматкватэрным доме ў Рэчыцы. Як паведамілі БелаПАН у цэнтры прапаганды і навучання пры Гомельскім абласным упраўленні МНС,...
|
|