П'яны кавалер ўтапіў дзяўчыну ў канале. 21.by

П'яны кавалер ўтапіў дзяўчыну ў канале

18.08.2010 17:23 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вадаёма Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску дасталі труп 20-гадовай дзяўчыны, якую штурхнуў ў канал малады чалавек. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

З хлопцам памерлая пазнаёмілася недалёка ад аднаго са сталічных рэстаранаў, у які ішла адпачываць разам з сяброўкай. Пасядзеўшы разам з новымі прыяцелем і яго сябрам у рэстаране, яны вырашылі прадоўжыць свой адпачынак на прыродзе. Падчас п’яных пасядзелак у раёне Сляпянскай воднай сістэмы адзін з хлопцаў заснуў, а ў другога ўзнік канфлікт з новай сяброўкай — яны пачалі штурхаць адзін аднаго. У выніку дзяўчына не ўтрымалася на нагах і ўпала ў ваду. Яна адразу ж папрасіла дапамогі, так як не ўмела плаваць. Аднак хлопец з-за празмернага алкагольнага ап’янення не змог ёй дапамагчы. Дзяўчына патанула, а ён уцёк з месца здарэння.

Зараз супрацоўнікі Першамайскага РУУС шукаюць сведку, які знаходзіўся ў гэтай кампаніі. Удакладняюцца абставіны гібелі дзяўчыны.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вадаёма Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску дасталі труп 20-гадовай дзяўчыны, якую штурхнуў ў канал малады чалавек. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика