У Віцебску асуджаныя двое мужчын, якія летась зрабілі налёт на банк
19.08.2010 16:57
—
ЧП
|
У Віцебску асуджаныя двое мужчын, якія ў мінулым годзе абрабавалі банк у пасёлку Капці. У чорных масках яны ўварваліся ў банк, збілі касірку і забралі больш за 20 мільёнаў рублёў.
Праваахоўчыя органы ўстанавілі, што гэтыя людзі двума гадамі раней здзейснілі яшчэ адно злачынства. Яны абрабавалі так званага валютчыка, скраўшы ў таго з машыны больш за 50 мільёнаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін са злачынцаў мусіць правесці ў месцах зняволення сем з паловай гадоў, другі - дзесяць, абодва - з канфіскацыяй маёмасці.
|
|