Чыгуначны вакзал у Мінску "замініравалі" 5-літровай пляшкай віскі. 21.by

Чыгуначны вакзал у Мінску "замініравалі" 5-літровай пляшкай віскі

20.08.2010 15:33 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 10 гадзінаў раніцы 20 жнівеня супрацоўнікі транспартнай міліцыі звярнулі ўвагу на падазроны прадмет ля ўваходу ў міжнародныя касы Цэнтральнага чыгуначнага вакзала Мінску. І, не здолеўшы самастойна вызначыць, ці не ўяўляе гэтая рэч небяспекі, выклікалі сапёраў.

Як патлумачыў карэспандэнту Еўрарадыё адзін з супрацоўнікаў транспартнай міліцыі, выклікаць у такіх выпадках спецыялістаў яны абавязаныя “на ўсялякі выпадак”.

Міліцыянт: “Лепш адзін раз перастрахавацца, чым нешта здарыцца. Таму яны (сапёры. — ЕРБ) выязджаюць па кожным пакунку, па кожным выкліку”.



Карэспандэнт Еўрарадыё прыйшоў на месца падзей фактычна адначасова з групай мінёраў. Пакуль адмыслоўцы высвятлялі, што з сябе ўяўляе падазроная рэч, пакінутая ля сметніцы побач з міжнароднымі касамі, супрацоўнікі праваахоўных органаў устрымліваліся ад каментароў. Але калі вызначылі, што прычынай выкліку стаў пакунак з разбітай пяцілітровай бутэлькай віскі і скрутак нейкіх вяровак, камандзір міліцэйскай групы размініравання “Алмаз” расказаў Еўрарадыё, наколькі часта ў іх здараюцца такія выклікі.



Камандзір “Алмаза”: “У прынцыпе, я б не сказаў, што вельмі ўжо часта апошнім часам здараюцца выпадкі, калі нехта паведамляе аб тым, што недзе падкладзеная міна. Ёсць розныя абвастрэнні ў людзей, можа быць, псіхічна неўраўнаважаных. А мы як працавалі, гэтак і працуем у штатным рэжыме. А наконт таго, што людзі сталі больш праяўляць пільнасць, то гэта важна ў цяперашні момант. Вы самі чулі пра тое, якая зараз сітуацыя ў Расійскай Федэрацыі, увогуле па ўсім свеце — часцейшымі сталі тэракты з прымяненнем самаробных выбуховых прыстасаванняў. Таму людзі і праяўляюць пільнасць. І хай яны лепш яе праяўляюць, а мы будзем выконваць свае абавязкі ў такім выглядзе, як вы бачылі зараз, чым адбудзецца нейкае няшчасце, як здараецца ў Расіі”.



Паводле словаў кіраўніка транспартнай міліцыі чыгуначнага вакзала Генадзя Завадскага, выклікаць сапёраў супрацоўнікам іх аддзела даводзіцца даволі часта. І так сябе паводзіць міліцыянтам рэкамендуюць падчас інструктажоў.

Завадскі: “На штодзённых інструктажах даводзяць інфармацыю аб прыкметах выбуховых прыстасаванняў — як гэта можа выглядаць, на што падобна. І яны падчас нясення службы абавязкова звяртаюць увагу на ўсе падазроныя прадметы. У тым выпадку, калі не могуць вызначыць прыналежнасць, што там канкрэтна знаходзіцца, выклікаюцца сапёрна-піратэхнічныя службы для праверкі”.

Праўда, не здолеў узгадаць, калі апошні раз пільнасць міліцыянтаў была апраўданая.


 
Аперацыя па размініраванні скончылася цягам 20 хвілін. Супрацоўнікі кас адмовіліся даваць каментары наконт здарэння. Але па выглядзе касіраў не было відаць, каб яны вельмі напалохаліся. 

Фота аўтара.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аперацыя па размініраванні скончылася цягам 20 хвілін. Супрацоўнікі кас адмовіліся даваць каментары наконт здарэння. Але па выглядзе касіраў не было відаць, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика