У сутыкненні 40 аўтамабіляў у Партугаліі загінулі пяць чалавек
24.08.2010 10:47
—
ЧП
|
На поўначы Партугаліі адбылося буйное ДТЗ: сутыкнуліся адразу больш як 40 аўтамабіляў. У выніку аварыі загінулі 5 чалавек і яшчэ 72 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Не менш як 24 пацярпелыя, шпіталізаваныя з месца ДТЗ, знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на партугальскае Упраўленне грамадзянскай абароны. Паводле даных партугальскіх улад, на трасе ў наваколлі Авейру спачатку адбылося сутыкненне 9 легкавых і 2 грузавых аўтамабіляў, пасля чаго іншыя вадзіцелі не змаглі своечасова затармазіць, і адбылося масавае сутыкненне аўтамабіляў. Як мяркуецца, інцыдэнт адбыўся У эвакуацыі параненых і тушэнні пажару былі задзейнічалі каля 20 ратавальнікаў і пажарных. На месца здарэння вылецелі 3 верталёты. Прычыны ДТЗ высвятляюцца. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На поўначы Партугаліі адбылося буйное ДТЗ: сутыкнуліся адразу больш як 40 аўтамабіляў. У выніку аварыі загінулі 5 чалавек і яшчэ 72 атрымалі раненні рознай...
|
|