Жыхар Бярозаўскага раёна наехаў ноччу на аднавяскоўца, які ляжаў на дарозе
25.08.2010 13:43
—
ЧП
|
Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, ДТЗ адбылося 25 жніўня, а другой гадзіне ночы на адной з вуліц вёскі Стрыгінь. Распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Устаноўлена, што загінулы не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі. З пачатку года ў вобласці гэта дзевятае такое ДТЗ, паведаміла Сахарчук. У іх загінулі пяцёра чалавек, чацвёра атрымалі траўмы. «У асноўным гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Большасць з іх знаходзіліся ў стане ап’янення. Ім станавілася дрэнна або яны проста засыналі на дарозе», — дадала прадстаўнік ДАІ. У 2010 годзе ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 65 ДТЗ па віне пешаходаў (на 24 менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года). 17 чалавек загінулі (на шэсць менш), 47 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці (на 21 менш). Амаль у кожным трэцім такім ДТЗ віноўнік аварыі быў нецвярозы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, ДТЗ адбылося 25 жніўня, а другой гадзіне ночы... |
|