Расійскі бізнэсовец асуджаны на 8 гадоў за педафілію. 21.by

Расійскі бізнэсовец асуджаны на 8 гадоў за педафілію

26.08.2010 12:06 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Трафімаў у Камбоджы ўчыняў дзеянні сэксуальнага характару з шаснаццаццю непаўнагадовымі дзяўчынкамі. Сёння апеляцыйны суд скараціў яму тэрмін зняволення з 17 гадоў да 8.

Малюнак адной з ахвяраў педафіла

Трафімава арыштавалі ў 2007, калі 6 дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў абвінавацілі яго ў сэксуальным гвалце. Пазней у пракуратуру звярнулася яшчэ некалькі дзяцей, і справа супраць расійца стала найбуйнейшым у гісторыі Камбоджы следствам па злачынствах на глебе педафіліі. Між іншым высветлілася, што за сэкс з непаўнагадовымі Трафімаў плаціў 2000 даляраў.

На трох асобных працэсах расіец быў асуджаны агулам на 17 гадоў, але апеляцыйны суд скараціў тэрмін зняволення да 8. «Зважаючы на раскаянне падсуднага, неабахнанасць у камбаджыйскіх законах і ў святле ягоных прызнанняў, суд лічыць, што ён заслугоўвае мякчэйшага пакарання», — заявіў суддзя.

На мінулым тыдні падчас судовага разбіральніцтва Трафімаў прызнаўся ў ажыццяўленні сэксуальных дзеянняў у дачыненні да 16 дзяўчат і папрасіў у іхпрабачэння.

«Сённяшні прысуд здзіўляе, і сумняюся, што грамадская думка яго ўхваліць», — пракаментаваў вынік разбіральніцтва адвакат ахвяраў.

Аляксандр Трафімаў — прэзідэнт кампаніі Koh Pos Investment, якая ў 2006 атрымала дазвол на будаванне ў Камбоджы гатэлевага комплексу класу люкс. Інвестыцыі склалі $300 млн.

Падзяліцца навіной: 
wiadomosci.gazeta.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Трафімаў у Камбоджы ўчыняў дзеянні сэксуальнага характару з шаснаццаццю непаўнагадовымі дзяўчынкамі. Сёння апеляцыйны суд скараціў яму тэрмін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика