У Рэчыцкім раёне ад удару маланкі згарэў цялятнік. 21.by

У Рэчыцкім раёне ад удару маланкі згарэў цялятнік

03.09.2010 13:40 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Буйны пажар адбыўся ў Рэчыцкім раёне 2 верасня ў выніку ўдару маланкі.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, згарэў цялятнік, які не эксплуатуецца, агракамбіната «Холмеч».

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў адбылося абрушэнне ўсёй плошчы даху будынка.

Работнікамі сельгаспрадпрыемства з загона, размешчанага побач з ачагом узгарання, было эвакуявана больш за 190 цялят. Людзі і жывёлы не пацярпелі. Супрацоўнікі МНС выратавалі ад агню дзве пабудовы.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйны пажар адбыўся ў Рэчыцкім раёне 2 верасня ў выніку ўдару маланкі. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика