Літоўцам, што з’ездзілі ў Беларусь па гарэлку, забаронена наведваць краіну. 21.by

Літоўцам, што з’ездзілі ў Беларусь па гарэлку, забаронена наведваць краіну

28.09.2010 10:46 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штрафам, дэпартацыяй і забаронай уязджаць у Беларусь на працягу трох гадоў завяршылася для чатырох літоўцаў нелегальнае перасячэнне беларускай мяжы ў пошуках спіртнога.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, жыхары Шальчынінкайскага раёна былі затрыманы лідскімі пагранічнікамі ў беларускай памежнай зоне, каля вёскі Масюны, вечарам 24 верасня.

Высветлілася, што мужчыны нарыхтоўвалі дровы на літоўскай тэрыторыі. Праца суправаджалася выпіўкай. Калі спіртное скончылася, за дабаўкай лесарубы вырашылі з’ездзіць на калёсах у Беларусь. Перасякаючы «зялёную» мяжу, яны пакінулі сляды на ўсіх кантрольна-следавых палосах і, не даехаўшы да магазіна, былі затрыманы пагранічным нарадам.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штрафам, дэпартацыяй і забаронай уязджаць у Беларусь на працягу трох гадоў завяршылася для чатырох літоўцаў нелегальнае перасячэнне беларускай мяжы ў пошуках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика