Сталічны чыноўнік патрабаваў ад мужчын хабар, ад жанчын — сэкс

28.09.2010 10:46 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Карупцыя пачынаецца тады, калі, атрымаўшы ў свае рукі бюджэтныя сродкі, дзяржаўную або камунальную ўласнасць, заказы або льготы, чыноўнік выкарыстоўвае іх для дасягнення карыслівых мэтаў», — упэўнены намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Андрэй Паршын.

У інтэрв’ю ведамаснай газеце «На страже» ён прывёў некалькі найбольш яркіх прыкладаў карупцыйных злачынстваў, расследаваных і тых, што расследуюцца цяпер. Так, паводле слоў Паршына, адзін са служачых Камандна-інжынернага інстытута МНС, упаўнаважаны на закупку спартыўнай экіпіроўкі для каманд міністэрства, паставіў індывідуальнага прадпрымальніка, які выйграў тэндэр, перад фактам: або дае хабар, або ад яго паслуг адмаўляюцца. У выніку прадпрымальнік быў вымушаны заплаціць каля 10 мільёнаў рублёў.

«Вырашыць кватэрнае пытанне ў Мінску даволі праблематычна, асабліва калі чыноўнік, які загадвае жыллёвай палітыкай выканкама, — карупцыянер. Адзін такі дзялок вызначыўся асабліва:

калі з мужчын збіраў выключна матэрыяльныя каштоўнасці, пачынаючы ад дарагога мабільнага тэлефона і заканчваючы грашовымі сумамі не ў адну тысячу долараў, то ад жанчын-просьбітак патрабаваў аказання інтымных паслуг», — расказаў прадстаўнік МУС.

У другім выпадку службовыя асобы Мінбудархітэктуры і аднаго з падпарадкаваных прадпрыемстваў шляхам афармлення фіктыўных дагавораў падраду на выкананне розных работ выкрадалі сродкі Дзяржаўнага фонду будаўнічай навукі ведамства. Грошы ішлі на дарагія машыны, бытавую тэхніку, кватэры. Агульная сума выкрадзенага склала 1,2 мільярда рублёў.

Значна большы ўрон бюджэту, паводле слоў Андрэя Паршына, нанёс шэраг службовых асоб і заснавальнікаў прадпрыемстваў «Славін» і «Фрутрэал». Аб’яднаўшыся ў злачынную арганізацыю, яны выкарыстоўвалі схему ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў, падаткаў, збораў: заніжалі кошт садавіны ў дакументах, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню. Карупцыянеры таксама ўтаілі частку імпартаванага тавару, які затым прадалі праз сетку сваіх філіялаў. У выніку сума нявыплачаных мытных плацяжоў склала амаль 50 мільярдаў рублёў, большая частка з якіх кампенсавана.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Карупцыя пачынаецца тады, калі, атрымаўшы ў свае рукі бюджэтныя сродкі, дзяржаўную або камунальную ўласнасць, заказы або льготы, чыноўнік выкарыстоўвае іх для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика