Загадчыца садка крала. 21.by

Загадчыца садка крала

30.09.2010 13:41 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Першамайскага раёна Мінска распачала справу на падставе ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры) у дачыненні да 54-гадовай загадчыцы аднаго з ясляў-сада.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, загадчыца падазраецца ў тым, што з 21 кастрычніка 2005 года па 21 сакавіка 2009 года па месцы працы, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, фіктыўна працаўладкавала на розныя пасады трох чалавек і ўчыніла крадзеж больш як 12,6 млн. рублёў, чым прычыніла ўрон бюджэту Мінгарвыканкама.

Крымінальная справа распачата на падставе матэрыялаў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага РУУС. Мера стрымання ў дачыненні да падазронай не абіралася.

Частка 3 арт. 210 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Першамайскага раёна Мінска распачала справу на падставе ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика