П’яны хуліган прымусіў 50-гадовага мінчаніна пакалечыць самога сябе
05.10.2010 13:41
—
ЧП
|
Папярэднім расследаваннем Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце распачата справа на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 27-гадовага сталяра ТАА "Дзелавы лес". Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, ноччу 4 кастрычніка малады чалавек, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап"янення, беспрычынна збіў 50-гадовага мінчаніна, які нідзе не працуе. Затым, знаходзячыся разам з пацярпелым на пешаходным мосце над чыгуначнымі пуцямі, пагражаючы прымяніць сілу, прымусіў яго скочыць уніз.Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам спінкі носа і закрытым пераломам унутранай шчыкалаткі левай галёнкі са змяшчэннем. Хуліган змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папярэднім расследаваннем Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце распачата справа на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні...
|
|