Матацыкл сутыкнуўся з "хуткай". 21.by

Матацыкл сутыкнуўся з "хуткай"

12.10.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора пасля апоўначы на цэнтральным праспекце Мінска (Незалежнасці) адбылася трагедыя. Кіроўца аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі пры павароце на вуліцу П. Броўкі не прапусціў матацыкл, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Пасля сутыкнення "Ямаху" выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён не размінуўся з аўтамабілем "Нісан Мікра", за рулём якога была жанчына.

У выніку матацыкліст—хлопец 1986 года нараджэння — загінуў на месцы. Кіроўца "хуткай" і "Нісана" не пацярпелі. Паводле слоў відавочцаў, як паведамілі "Звяздзе" ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, матацыкл імчаў на вялікай хуткасці. Сіла ўдару аб ГАЗель была настолькі моцнай, што аскепкі матацыкла разляцеліся ажно да перакрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Акадэмічнай. Цела кіроўцы матацыкла "прызямлілася" ў раёне цэнтральнага ўвахода ў БНТУ, прычым асобна ад яго галавы...

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пасля апоўначы на цэнтральным праспекце Мінска (Незалежнасці) адбылася трагедыя. Кіроўца аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі пры павароце на вуліцу П....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика