Захацеў не яе, а грошы!
19.10.2010
—
ЧП
|
Або крымінал з... элементамі сэксуальнай гульні А пачалося ўсё ў грамадскай лазні. Два мужыкі, як бывае, разгаварыліся, выпілі піва. Высветлілася, што адзін з іх прыехаў у Віцебск з іншага горада, сумна яму. Жыхар абласнога цэнтра паабяцаў абавязкова пазнаёміць госця старажытнага горада са сваёй суседкай. Такім чынам мужчыны (назавём нашых герояў Барысам і Ігарам) хутка апынуліся дома ў апошняга, дзе і выпівалі. Потым у кампаніі з'явілася і суседка гаспадара кватэры — Паліна. Яна, дарэчы, гандлюе на адным з рынкаў горада. Жанчына напрыканцы застолля запрасіла Барыса ў сваю кватэру, каб працягнуць прыемнае знаёмства за кавай. Глядзелі тэлевізар, жартавалі, фліртавалі... Госць раптам узяў жанчыну на рукі і панёс у спальню. Безумоўна, не для таго, каб разам пачытаць вершы Пушкіна. Але хто яго ведае?.. Паклаў жанчыну на ложак (на жывот), загнуў рукі за спіну, звязаў іх вяроўкай (Эмануэль — гераіня з фільма для дарослых, напэўна, магла б і пазайздросціць фантазіі мужыка), потым звязаў і ногі. Жанчына, верагодна, была шчыра ўпэўненая ў тым, што ўсё гэта робіцца, каб разыграць нейкую эратычную гульню. Таму і не аказвала супраціўлення. А потым... "Казанова" запатрабаваў, каб жанчына сказала яму, дзе хавае грошы і ювелірныя вырабы. Так і не дачакаўшыся адказу, зняў са сваёй новай знаёмай упрыгажэнні, якія былі на ёй. Потым пачаў шукаць у кватэры каштоўнасці. Знайшоў грошы і адзенне, якое гандлярка планавала прадаць на рынку. А потым... Мужчына так і не развязаў няшчасную, ды і пайшоў. Як паведаміў "Звяздзе" памочнік пракурора Першамайскага раёна Віцебска Сяргей Будрэвіч, зламысніка злавілі. Высветлілася, што раней ён ужо быў судзімы. За новы крымінальны ўчынак ён можа быць пазбаўлены волі тэрмінам да шасці гадоў. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Або крымінал з... элементамі сэксуальнай гульні А пачалося ўсё ў грамадскай лазні. Два мужыкі, як бывае, разгаварыліся, выпілі піва. Высветлілася, што адзін з іх... |
|