Перад сваёй смерцю распазнаў...
05.11.2010
—
ЧП
|
Нездарма кажуць, што свет цесны. І бывае так, што знаёмства каштуе жыцця. Вадзіцеля забіў ягоны знаёмы толькі за тое, што першы яго распазнаў. Злодзей пабаяўся, што вадзіцель паведаміць у міліцыю пра напад на яго. Як расказаў "Звяздзе" Андрэй Грыгор'еў, следчы па важнейшых справах следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці, перад судом будзе адказваць за сваю крымінальную дзейнасць 39-гадовы ўраджэнец Полацка. Падчас следства было ўстаноўлена, што ў Карэліі (у пасёлку Матросы) Аляксандр Пятроў (прозвішча зменена — А.П.) дамовіўся з адным грамадзянінам пра тое, каб абрабаваць выпадковага кіроўцу, які будзе праязджаць па трасе Санкт-Пецярбург—Мурманск. У Пятрова для чорнай справы была прыгатаваная самаробная зброя — два "мадыфікаваныя" сігнальныя пісталеты. Зладзеі "галасавалі" на дарозе, спынілі "Пежо". Пятроў падышоў да дзвярэй з боку кіроўцы і пачаў пагражаць зброяй. Патрабаваў, каб той аддаў грошы. Сілай спрабавалі адабраць і мабільны тэлефон. Раптам ахвяра рабаўніцтва распазнала злодзея з пісталетам у руках. Успомніў, што аднойчы быў у аўтамайстэрні, дзе працаваў рабаўнік. Злодзей пабаяўся пакідаць жыццё кіроўцы і выстраліў яму ў галаву і сэрца. Чалавек памёр. Потым забойца пакінуў месца трагедыі на аўтамабілі сваёй жа ахвяры. Затрымалі яго ў Беларусі. За свае дзеянні ён можа быць пазбаўлены волі тэрмінам да 25 гадоў. Не выключанае смяротнае пакаранне. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Падначаленыя будавалі дырэктару домУ Бабруйску расследуецца крымінальная справа аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Як паведаміў прэс-цэнтр Магілёўскага УУС, справа распачата ў дачыненні да 48-гадовага бабруйчаніна, які займаў пасаду дырэктара адной з дарожна-будаўнічых арганізацый горада. Міліцыя выявіла, што з лютага па чэрвень 2008 года гэты чалавек неаднаразова, наўмысна і з карыслівай зацікаўленасці даваў указанні падначаленым, каб яны ў працоўны час будавалі прыватны дом на яго зямельным участку ў Бабруйску. Алена Казлова. Ліквідавалі перавалачную базуУ гаспадарчых пабудовах населеных пунктаў, якія знаходзяцца непадалёку ад мяжы — Арэхава, Камароўка і Тамашоўка — памежнікі сумесна з мытнікамі і спецузводам ДАІ "Буг" ліквідавалі 4 месцы складзіравання кантрабанды. Удалося канфіскаваць 30 сумак з трыкатажам і 27 каробак з касметыкай. Сума кантрабанднага тавару вылілася ў 320 млн рублёў. Пры затрыманні было аказана супраціўленне, і цяпер затрыманыя могуць панесці не толькі адміністрацыйнае пакаранне, але і крымінальнае. У іх знайшлі паляўнічую стрэльбу і пнеўматычны пісталет. Нашы журавіны — самыя-самыя...Пінскія памежнікі затрымалі 19 грамадзян Украіны (8 з іх — непаўналетнія), якія перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу, каб забраць журавіны, якія назбіралі на нашым балоце раней. Парушальнікаў мяжы перадаюць групамі ўкраінскаму боку. Запалку пад вянкіУ Пінскім гарадскім парку імя Чырванасцяжнай Дняпроўскай флатыліі знаходзіцца помнік "Мемарыяльны комплекс вызваліцелям". Да гэтага помніка былі ўскладзены вянкі, якія невядомы вандал падпаліў. Агонь пашкодзіў 18 вянкоў. Заведзена крымінальная справа. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нездарма кажуць, што свет цесны. І бывае так, што знаёмства каштуе жыцця. Вадзіцеля забіў ягоны знаёмы толькі за тое, што першы яго распазнаў. Злодзей пабаяўся, што...
|
|