Кіроўца, які сеў за руль нецвярозым, аштрафаваны на 12 млн 250 000. 21.by

Кіроўца, які сеў за руль нецвярозым, аштрафаваны на 12 млн 250 000

22.11.2010 10:45 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое пакаранне вынесена судом Кастрычніцкага раёна Гродна 37-гадоваму М.

Першы папераджальны «званок» у выглядзе адміністрацыйнага штрафу (1 мільён 50 тысяч рублёў) і пазбаўлення правоў на тры гады для гэтага кіроўцы прагучаў у жніўні сёлета, калі ён у нецвярозым стане ездзіў па горадзе на аўтамабілі «Нісан Мікра». Ужо не маючы вадзіцельскага пасведчання, М. зноў сеў п’яным за руль, на гэты раз «Нісана Альмеры». Рашэннем суда яму прызначана прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці і пакаранне — штраф у суме 12 мільёнаў 250 тысяч рублёў з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на пяць гадоў. Пры гэтым на абодва вышэйзгаданыя аўтамабілі накладзены арышт, і іх можна пазбавіцца, калі штраф не будзе выплачаны ва ўстаноўлены тэрмін.


Падзяліцца навіной: 
Барыс Пракопчык, Звязда
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое пакаранне вынесена судом Кастрычніцкага раёна Гродна 37-гадоваму М. Першы папераджальны «званок» у выглядзе адміністрацыйнага штрафу (1 мільён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика