У аварыі турыстычнага аўтобуса ў Егіпце пацярпелі двое беларусаў. 21.by

У аварыі турыстычнага аўтобуса ў Егіпце пацярпелі двое беларусаў

22.11.2010 12:04 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выніку аварыі турыстычнага аўтобуса ў Егіпце 20 лістапада нязначна пацярпелі двое грамадзян Беларусі.

Як паведаміў дзяжурны МЗС Беларусі, пацярпелыя пакуль знаходзяцца ў бальніцы, дзе ім аказалі неабходную дапамогу. Беларускі консул вырашае пытанне аб іх выпісцы з лячэбнай установы і дастаўцы ў Хургаду.

Аўтобус з турыстамі перакуліўся мінулай ноччу прыкладна ў 1.00 па мясцовым часе. Паводле інфармацыі егіпецкай паліцыі, вадзіцель турыстычнага аўтобуса, у якім знаходзіліся 50 чалавек, не заўважыў прыпаркаваны на абочыне іншы, зламаны аўтобус, які стаяў без апазнавальных знакаў. Адбылося сутыкненне, у выніку якога аўтобус з турыстамі перакуліўся.

Паводле апошніх звестак, загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку трое расійскіх грамадзян і двое — украінскіх.

Гэта ўжо другая за апошні тыдзень аварыя з удзелам турыстаў у Егіпце.

15 лістапада на трасе Хургада — Сафага з-за шыны, якая лопнула, перакуліўся мікрааўтобус, у якім знаходзіліся 16 турыстаў: сямёра расіян, столькі ж украінцаў і два беларусы. Загінулі грамадзянка Расіі і грамадзянка Украіны. Двое беларусаў атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні і абышліся без шпіталізацыі.


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку аварыі турыстычнага аўтобуса ў Егіпце 20 лістапада нязначна пацярпелі двое грамадзян Беларусі. Як паведаміў дзяжурны МЗС Беларусі, пацярпелыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика