Магілёўскі фермер падмануў аднавяскоўцаў амаль на 150 млн рублёў
23.11.2010 12:30
—
ЧП
|
Справа за махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) распачата ў Цэнтральным РУУС Мінска ў дачыненні да Як паведамілі ў раённым упраўленні ўнутраных спраў, каб атрымаць як мага большы крэдыт на пашырэнне гаспадаркі, ён прыцягнуў да гэтага аднавяскоўцаў, паабяцаўшы асабіста пагашаць крэдыты, якія яны возьмуць для яго ў адным з мінскіх банкаў на сваё імя. Пры гэтым сельскі бізнесмен падрыхтаваў чыстыя бланкі даведак аб заработнай плаце з гатовымі пячаткамі. Першым, хто дапамог фермеру, стаў яго знаёмы трактарыст. Ён атрымаў дастаткова вялікі крэдыт, паколькі ў здадзенай у банк даведцы аб зарплаце значылася сума ў 3 мільёны рублёў. Па аналагічнай схеме атрымалі крэдыты яшчэ двое вяскоўцаў. У выніку агульная сума крэдыту для фермера склала 147 мільёнаў рублёў.З заявай у міліцыю крэдытаатрымальнікі звярнуліся тады, калі з банка ім сталі паступаць пісьмовыя паведамленні аб неабходнасці пагашэння запазычанасці па крэдытах і працэнтах па іх. Міліцыя высветліла, што частку атрыманых грошай фермер сапраўды накіраваў на развіццё гаспадаркі, але прыбытку не атрымаў, а частка — разышлася, як сказалі ў Цэнтральным РУУС. Мера стрымання ў дачыненні да падазронага не абіралася. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа за махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) распачата ў Цэнтральным РУУС Мінска ў дачыненні да 40-гадовага фермера з Магілёўскага раёна. ... |
|