Жыхар Ашмянскага раёна забіў сякерай сужыцельку
23.11.2010 10:59
—
ЧП
|
Як паведамілі ў пракуратуры Гродзенскай вобласці, злачынства было ўчынена вечарам 19 лістапада. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў адбылася сварка, і мужчына некалькі разоў ударыў сужыцельку сякерай па розных частках цела, у тым ліку па галаве. Паводле інфармацыі МУС Беларусі, затым ён паспрабаваў труп спаліць. Пракуратурай Ашмянскага раёна па гэтым факце распачата справа па ч. 1 арт. 139 КК. Падазроны затрыманы. Раней ён быў судзімы за катаванне і прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Следства па справе вядзе абласная пракуратура па Ашмянскім раёне. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
55-гадовы жыхар вёскі Будзёнаўка Ашмянскага раёна затрыманы па падазрэнні ў жорсткім забойстве сваёй 68-гадовай сужыцелькі. Як паведамілі ў пракуратуры... |
|