Міліцыя шукае мінчаніна, які прапаў падчас продажу дарагой іншамаркі. 21.by

Міліцыя шукае мінчаніна, які прапаў падчас продажу дарагой іншамаркі

26.11.2010 09:39 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталічная міліцыя шукае 28-гадовага мінчаніна Андрэя Барысава, які 19 лістапада паехаў з дома прадаваць свой аўтамабіль «БМВ-Х5» і прапаў.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, сустрэча з патэнцыяльным пакупніком павінна была адбыцца каля будаўнічага гіпермаркета «Мацярык» на вуліцы Прытыцкага. Па факце знікнення Андрэя Барысава распачата крымінальная справа.

Прыкметы Андрэя Барысава:

на выгляд 28 гадоў, рост 170–175 см, моцнага целаскладу, твар круглы, смуглявы, лоб сярэдні, бровы дугападобныя, сярэднія, вочы малыя, шэрыя, вушы сярэднія, авальныя, валасы светла-русыя, прамыя, кароткія (каля 1 см), памер абутку 39–40.

Быў апрануты: куртка кароткая скураная чорнага колеру, джынсы цёмна-шэрага колеру, світар блакітнага колеру ў палоску, чаравікі чорнага колеру, майка светла-шэрага колеру, шкарпэткі светла-шэрага колеру.

ГУУС Мінгарвыканкама заклікае грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці знікнення Андрэя Барысава, звярнуцца ў органы ўнутраных спраў.


Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічная міліцыя шукае 28-гадовага мінчаніна Андрэя Барысава, які 19 лістапада паехаў з дома прадаваць свой аўтамабіль «БМВ-Х5» і прапаў. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика