У Мінску затрыманы буйны нелегальны пастаўшчык насення маку
26.11.2010 10:50
—
ЧП
|
Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маскоўскага РУУС сталіцы сумесна з падатковай інспекцыяй раёна пры спробе збыту буйной партыі насення маку затрыманы Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, правапарушальнік быў затрыманы з доказамі злачынства — падчас ажыццяўлення здзелкі з адным з наркаманаў. У аўтамашыне прадаўца аператыўнікі знайшлі 57 кг насення маку, якія знаходзіліся ў расфасаваных пакетах, а таксама 25 літраў бутыляванага растваральніка, неабходнага для прыгатавання наркотыка. Кілаграм макавага насення наркадылер прадаваў па 100 тысяч рублёў. У дачыненні да затрыманага складзены адміністрацыйны пратакол на падставе ч. 1 арт. 12.7 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), яму пагражае штраф да 100 базавых велічыняў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маскоўскага РУУС сталіцы сумесна з падатковай інспекцыяй раёна пры спробе збыту...
|
|