Паруліў пад градусам...
27.11.2010
—
ЧП
|
П'яны кіроўца, у крыві якога было выяўлена 2,95 праміле алкаголю, збіў у Мінску пешахода, які ў выніку наезду загінуў. Паводле звестак аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, здарылася гэта днём на вуліцы Казінца, насупраць прыпынку грамадскага транспарту "Ручай". 57-гадовы мужчына пераходзіў праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе і трапіў пад колы аўтамабіля "Пежо 405", кіраваў якім у стане моцнага алкагольнага ап'янення 28-гадовы мужчына. Ігар ГРЫШЫН. 30 км тканіны. А дзе дакументы?Калі супрацоўнікі АБЭЗ Ганцавіцкага РАУС зазірнулі на тэрыторыю прыватнага прадпрыемства па вул. Заводскай, то знайшлі там 30 284 м п. тканіны, на якую не было дакументаў. Тканіна пацягнула на суму звыш 422 млн рублёў. Сымон Свістуновіч. Карабін на ўсялякі выпадак?Даўгаствольны наразны карабін "Маrlіn" вытворчасці ЗША, не зарэгістраваны ва ўстаноўленым законам парадку, канфіскаваны ў жыхара Мазыра. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, грамадзянін захоўваў яго ў прыватным гаражы. Са слоў уладальніка-пенсіянера, зброю ён набыў у Свярдлоўску 16 гадоў таму ў невядомай асобы. Ірына АСТАШКЕВІЧ. "Запаслівы" майстарРаботнік будаўнічай арганізацыі падазраецца ў буйным крадзяжы Крымінальная справа заведзеная ў дачыненні да 26-гадовага майстра адной з будаўнічых арганізацый. Як мяркуецца, мужчына 23 лістапада каля адзінаццаці гадзін вечара напракудзіў на аб'екце, які будуецца па праспекце імя газеты "Праўда" ў Мінску: падазроны ўчыніў тут крадзеж будаўнічых матэрыялаў больш як на 51 мільён рублёў. "Запаслівага" майстра затрымалі, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Канфіскавана амаль 3 кіло псіхатропуУ Мінску затрымана тройца зламыснікаў, якія прывезлі з Расіі буйную партыю "дурману" Трох непрацуючых маладых людзей затрымалі, паводле звестак прэс-афіцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, на вуліцы Якубава аператыўныя супрацоўнікі сталічных падраздзяленняў наркакантролю сумесна з калегамі з МУС. У іх аўтамабілі было знойдзена і канфіскавана каля двух кілаграмаў псіхатропнага рэчыва "3,4-метылендыаксіпіравалерон", яшчэ частка выяўлена ў гаражы аднаго з затрыманых. Як высветлілася, 2 кілаграмы 950 грамаў "дурману", што быў канфіскаваны праваахоўнікамі, зламыснікі мелі намер рэалізаваць сталічным наркаманам. Ігар ГРЫШЫН. Настаўнік — гучыць...У жыхара в. Бродніца (Лунінецкі раён) нехта з прысядзібнага ўчастка ўкраў 700 кг бульбы. Пра гэта можна было б не пісаць — банальная з'ява. Здзівіла тое, што тую бульбу выкралі настаўнік сярэдняй школы, які жыве ў в. Кажан-Гарадок, беспрацоўны з в. Любачын і жыхар в. Радванічы Брэсцкага раёна. Апошняга шукаюць, а дваіх затрымалі. Сымон Свістуновіч. Выпілі і... біццаУ палове выпадкаў сямейна-бытавых злачынстваў правапарушальнікамі з'яўляюцца мужчыны ва ўзросце 30-45 гадоў, пацярпелымі — жанчыны пасля 45 гадоў. Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, прыкладна палова згаданых злачынстваў скіраваная на партнёраў па шлюбе ці сужыцеляў, другая палова — на іншых членаў сям'і. Усё часцей ахвярамі сваякоў становяцца пенсіянеры. Абсалютная большасць гвалтоўных дзеянняў мае месца пасля сумеснага распівання спіртных напояў. Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын" правяла шэраг інтэрв'ю як з жанчынамі, якія здолелі выйсці з гвалтоўных адносін, так і з тымі, што працягваюць жыць з крыўдзіцелем. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што ахвяры трэба мяняць сябе, шукаць сілы для актыўных дзеянняў. Нельга баяцца, трываць — варта станавіцца эканамічна самастойнай. І адразу рваць адносіны з агрэсіўным партнёрам, паколькі агрэсары ніколі не перастаюць быць такімі. Варта ўсвядоміць: дрэнная сям'я з бацькам заўсёды горш, чым сям'я няпоўная, але са спакойнымі і добразычлівымі адносінамі. У інтэрнэце адкрыўся першы рускамоўны блог супраць гвалту: www.оstаnоvіnаsіlіе.оrg. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П'яны кіроўца, у крыві якога было выяўлена 2,95 праміле алкаголю, збіў у Мінску пешахода, які ў выніку наезду загінуў. Паводле звестак аддзела па агітацыі і...
|
|