У Гомелі засіліўся 11-гадовы школьнік. 21.by

У Гомелі засіліўся 11-гадовы школьнік

27.11.2010 15:34 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа за давядзенне да самагубства распачата па факце гібелі 11-гадовага школьніка ў Гомелі.

Хлопчык павесіўся ў сваім пакоі на дзвярной ручцы вечарам 25 лістапада пасля таго, як прыйшоў са школы і зрабіў урокі, паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомеля.

Дзіця пакінула перадсмяротную запіску, змест якой не абвяшчаецца.

Следства пакуль не прыйшло да канкрэтнай высновы аб тым, што прывяло школьніка да рашэння скончыць жыццё самагубствам. Магчыма, прычынай стала непаразуменне ў адносінах са сваякамі.

Хлопчык выхоўваўся ў паспяховай сям’і, добра вучыўся, карыстаўся аўтарытэтам у аднакласнікаў.

У момант суіцыду ў кватэры знаходзіліся сястра і бабуля дзіцяці. Сваякі, калі знайшлі яго павешаным, не паспелі выратаваць хлопчыку жыццё, і хуткая дапамога, якая прыехала на выклік, канстатавала смерць.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопчык быў з паспяховай сям'і, добра вучыўся, карыстаўся аўтарытэтам сярод аднакласнікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика