Дырэктар "зэканоміў" больш за мільярд
21.12.2010
—
ЧП
|
Фірма камерсанта ўвезла з-за мяжы і прадала больш за 600 аўтамабіляў, на якія ў дакументах заніжаўся кошт Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, прыватнае прадпрыемства з Гродна пад кіраўніцтвам падазронага спецыялізавалася на рэалізацыі ўвезеных у рэспубліку з-за мяжы легкавых аўтамабіляў. Аб'явы аб продажы хадавога тавару размяшчаліся ў рэкламных агенцтвах і ў сетцы інтэрнэт, а таксама машыны рэалізоўваліся на аўтарынках. Разам з тым, як выявілася, даходны бізнэс гэтай фірмай вёўся з пэўнымі хітрыкамі: пры продажы транспартных сродкаў заніжаўся іх фактычны кошт. Гэта значыць, па дакументах кошт прададзеных аўто быў значна ніжэйшым, чым фактычна плацілі за "жалезных коней" пакупнікі. Зразумела, што змяншалася і сума падатковых плацяжоў, якія камерцыйная структура плаціла ў бюджэт. Супрацоўнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці ўстаноўлена, што са снежня 2005 па сакавік сёлетняга года дырэктар фірмы не даплаціў у бюджэт 1,17 мільярда рублёў. За гэты час шляхам заніжэння фактычнага кошту было рэалізавана больш як 600 аўтамабіляў розных марак, якія ўвозіліся з еўрапейскіх краін. Фінансавая міліцыя завяршыла расследаванне ў адносінах кіраўніка гэтай фірмы, і матэрыялы крымінальнай справы накіраваны ў суд. Абвінавачанне, якое прад'яўленае дырэктару, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў. Ігар ГРЫШЫН. Узяць грошы лёгка...Жыхар Ганцавічаў, фермер гаспадаркі "Віктслаў", атрымаў у 2006 годзе ад дзяржавы фінансавую дапамогу ў памеры 420 млн рублёў і павінен быў стварыць 56 рабочых месцаў, але не зрабіў гэтага. Фермер не выканаў дамоўленасці, якая з'яўлялася ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі. У сувязі з гэтым СВК "Хатынічы" была нанесена шкода ў буйным памеры. Аналагічным спосабам дзейнічаў і другі фермер з Ганцавічаў, які для стварэння 10 рабочых месцаў у сваёй гаспадарцы "ВМ плюс" атрымаў ад дзяржавы 100 млн рублёў. Заведзены крымінальныя справы. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фірма камерсанта ўвезла з-за мяжы і прадала больш за 600 аўтамабіляў, на якія ў дакументах заніжаўся кошт Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе...
|
|