Сутыкненне ПАЗа з МАЗам:
23.12.2010
—
ЧП
|
абодва ў кювеце, вадзіцель загінуў, кандуктар траўмаваная 17 снежня ўвечары ў Слаўгарадскім раёне перакуліліся рэйсавы аўтобус і грузавы аўтамабіль. Паводле паведамлення Магілёўскай ДАІ, 33-гадовы вадзіцель МАЗа не справіўся з кіраваннем: грузавік абганяў аўтобус і сутыкнуўся з ім. У выніку 50-гадовы вадзіцель ПАЗа загінуў на месцы, а кандуктар, 50-гадовая жыхарка Слаўгарада, шпіталізаваная з траўмамі. Пасажыраў у аўтобусе не было. Шпіталізаваны таксама і кіроўца МАЗа. У грузавіку перавозіўся сельскагаспадарчы прычэп для палявых работ, які мог зачапіць аўтобус пры абгоне. Гэты факт расследуюць у межах крымінальнай справы, распачатай па факце гібелі чалавека. Ілона Іванова. Фота Магілёўскай ДАІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
абодва ў кювеце, вадзіцель загінуў, кандуктар траўмаваная 17 снежня ўвечары ў Слаўгарадскім раёне перакуліліся рэйсавы аўтобус і грузавы аўтамабіль. Паводле...
|
|