Навуковец з брытанскага ўніверсітэта, які еў забітых ім прастытутак, атрымаў тры пажыццёвых тэрміны
23.12.2010 12:23
—
ЧП
|
У Вялікабрытаніі вынесены прысуд аднаму з самых страшных серыйных забойцаў, які забіваў маладых жанчын ва ўласным доме, а потым займаўся людажэрствам. Сваё жыллё дактарант крыміналогіі з Брэдфардскага ўніверсітэта ператварыў у бойню. У аўторак у Каралеўскім судзе горада Лідс графства Ёркшыр быў зачытаны прысуд Старшыня суда Джасціс Опэншоу назваў дзеянні падсуднага жудаснымі. Паводле яго словаў, Грыфітс дакладна атрымліваў сэксуальнае задавальненне ад самога працэсу рачлянення жаночых целаў. «Адна справа — мучыць ахвяру, а потым забіць яе. Але калі пасля здзекаў і забойствы ідзе расчляненне і канібалізм, то гэта зусім іншы ўзровень дэманстрацыі сілы», — растлумачыў містэр Опэншоу. Ён таксама заўважыў, што падсудны так і не выказаў у судзе раскаяння, і не папрасіў прабачэння ў сваякоў забітых ім дзяўчат. З патэнцыйнымі ахвярамі маньяк знаёміўся ў «квартале чырвоных ліхтароў» Брэдфарда, які размешчаны за 10 км на захад ад Лідса. Там звычайна збіраюцца «начныя матылькі» ў чаканні кліентаў. Першай ахвярай Стывена Грыфітса стала Сьюзан Рашварт, якая ў свае 43 гады паспела стаць бабуляй, але працягвала зарабляць грошы прастытуцыяй. Адзначым, што ўсе пацярпелыя паходзілі са шчаслівых сем’яў, але мелі патрэбу ў сродках на наркотыкі. У прыватнасці, Рашварт была гераінавай наркаманкай, але ў апошнія месяцы жыцця спрабавала вылечыцца і наладзіць адносіны з блізкімі. Яна знікла ў чэрвені 2009. А ў красавіку 2010 знікла Шэлі Эрмітаж, якая прымала наркотыкі з Выйсці на след забойцы паліцыя здолела ў траўні, калі знікла Сьюзан Блэмайрс. Ужо праз некалькі дзён пасля яе знікнення службовец пачаў праглядаць запісы відэакамер назірання і звярнуў увагу на дзіўную сцэну. На кадрах бачна, як з кватэры Грыфітса пад нумарам 33 выбягае жанчына, а следам за ёй бяжыць мужчына з арбалетам. Затым ён страляе ў яе і цягне за нагу нежывое цела назад у кватэру. Праз 18 хвілін зламыснік зноў з’яўляецца перад камерай і паказвае ў аб’ектыў непрыстойны жэст сярэднім пальцам. Пры гэтым ён зноў дэманструе арбалет. Вахцёр адразу падняў трывогу і выклікаў паліцыю. Як пасля высветлілі следчыя, адразу пасля гэтага Грыфітс зноў пайшоў у «квартал чырвоных ліхтароў», каб знайсці чацвертую ахвяру. Аднак нешта сарвалося, і маньяк вярнуўся адзін. Назаўтра камеры зафіксавалі, як Грыфітс шмат разоў пакідае сваю кватэру з торбамі і заплечнікам. У судзе прагучала, што ён расчляніў цела Сьюзан Блэмайрс на 81 частку. Парэшткі ён выкідваў у раку Эйр у раёне Шыплі, куды забойца даязджаў на цягніку. Там вадалазы знайшлі не толькі часткі цела Блэмайрс, але таксама парэшткі Эрмітаж і прылады злачынства. Цела Сьюзан Рашварт не знойдзенае дагэтуль, а сам Грыфітс адмовіўся супрацоўнічаць з паліцыяй.Калі паліцыянты ўварваліся ў кватэру Стывена, каб арыштаваць маньяка, ён вымавіў: «Я — Усама бэн Ладэн. Гэта канец для мяне». Падчас ператрусу ў кампутары Грыфітса паліцыянты знайшлі выявы забітай і раздзетай Эрмітаж, якую злачынец засняў з садысцкай цікавасцю. Тамсама былі знойдзеныя выявы мёртвай аголенай Блэмайрс, на целе якой злачынец вывеў чорнай фарбай словы: «Мая Нарэшце, падчас ператрусу былі знойдзеныя два скрываўленых арбалеты, адзін з якіх выкарыстоўваўся ў расправе над Блэмайрс. Па словах Стывена, парэшткі ўсіх трох ахвяраў ён ужываў у ежу. Расчляняў трупы ён у ваннай, якую сам называў «скатабойняй». Маньяк з Брэдфардскага ўніверсітэта Псіхіятры прыйшлі да высновы, што Грыфітс пры сваім розуме. Аднак з Эксперты таксама адзначылі, што Грыфітс дзейнічаў пад уражаннем ад злачынстваў свайго папярэдніка — маньяка Пітэра Саткліфа на мянушку «Ёркшырскі патрашыцель». Гэты серыйны забойца дзейнічаў у гэтай жа мясцовасці трыццаць гадоў раней. Ён забіў 13 жанчын, большасць якіх таксама былі прастытуткамі. Акрамя таго, Грыфітс выказваў цікавасць да сатанізму, тэрарызму і быў неабыякавы да халоднай зброі. Падчас вобшуку ў доме маньяка, памяшканні якога былі літаральна запырсканыя крывёй, паліцыянты знайшлі сотні артыкулаў і выразак пра забойствы. Сам Стывен так і не раскрыў на судзе матывы сваіх учынкаў. «Часам вы забіваеце кагосьці, каб забіць сябе. Мабыць, праблема ўва мне», — сказаў Грыфітс. Сябе Стывен ахарактарызаваў як чалавеканенавісніка і заявіў, што яму «няма справы да роду чалавечага». Аднак пры гэтым ён настойваў, што не адчуваў непрыязнасці да прастытутак, у адрозненне ад свайго куміра Пітэра Саткліфа, які ўявіў сябе своеасаблівым «ачышчальнікам» брытанскіх вуліц ад брыдоты. З асаблівым цынізмам Грыфітс пракаментаваў факт, што ён з’еў у сырым выглядзе сцягно адной са сваіх ахвяр, а з частак цела іншай жанчыны прыгатаваў мясныя стравы. «Гэта быў сеанс магіі», — заўважыў падсудны. На пытанне журналістаў аб колькасці ахвяр Грыфітс адказаў унікліва, але намякнуў, што на яго сумленні мноства жыццяў. Следчым ён аднойчы сказаў пра 6 ахвяр. Аднак пацвердзіць ці абвергнуць гэта наўрад ці магчыма, хоць у паліцыі на Стывена даўно заведзенае дасье. Яшчэ ў 1987 годзе Грыфітс атрымаў турэмны тэрмін за збіццё працаўніка крамы. На працягу наступных дваццаці гадоў яго затрымлівалі за хуліганства, напад на дзяўчынку з нажом, парушэнне правілаў хатняга арышту і незаконнае валоданне зброяй. Аднак цяжка сказаць, ці ўсе злачынствы Грыфітса сталі вядомыя паліцыі. Дактары адзначалі, што Стывен «вельмі разумны». Цяпер паліцыя актыўна збірае інфармацыю пра зніклых жанчын, якія маглі стаць ахвярамі Грыфітса.У коле знаёмых Грыфітса ведалі як замкнёнага халасцяка і адзіночку. Некаторыя звярталі ўвагу на яго дзіўную звычку насіць доўгае чорнае паліто, у якім ён выгульваў сваіх хатніх яшчарак і сабаку. Былыя сяброўкі Стывена баяліся яго за неўтаймавальны нораў і раптоўныя ўспышкі гневу. Тым не менш, Грыфітс зрабіў нядрэнную навуковую кар’еру, стаўшы выкладчыкам Брэдфардскага ўніверсітэта ў ступені дактаранта. Стывен спецыялізаваўся ў крыміналогіі, напісаўшы працу «Забойства ў індустрыяльным горадзе: гвалт у Брэдфардзе ў 1847–1899 гадах». Мяркуючы па ўсім, праца над гэтай кнігай прывяла да таго, што Грыфітс стаў яшчэ больш замкнёным, і яго даўняе псіхічнае расстройства абвастрылася. Хутчэй за ўсё, тады ўніверсітэцкі выкладчык і вырашыў перайсці ад тэорыі забойстваў да практыкі. Застаецца загадкай, чаму дактары і паліцыя не прынялі нейкіх дадатковых захадаў для перадухілення гэтых жудасных забойстваў. Бо з юнацкага ўзросту ў Грыфітса дыягнаставалі прыкметы маніякальных паводзінаў і прызналі яго «вельмі небяспечным». Сам Стывен не хаваў свайго захаплення ўчынкамі Пітэра Саткліфа, а аднойчы заявіў нагляднаму чыноўніку, што абавязкова здзейсніць забойства пасля свайго Нават калі ў Брэдфардзе пачалі знікаць прастытуткі, Грыфітс заставаўся Судовы працэс над Стывенам Грыфітсам ішоў цяжка. У зале панавала напружаная атмасфера, і неаднаразова ўзнікалі канфліктныя сітуацыі, калі сваякі і сябры ахвяр выплёсквалі свой гнеў на маўклівага падсуднага. *** Стывен Шон Грыфітс нарадзіўся на Каляды 1969 года ў сям’і тэлефаністкі Мойры Д’юхерст і прадаўца замарожаных прадуктаў Стывена Грыфітсы жылі небагата, але галава сямейства эканоміў кожны пенс, каб даць сыну адукацыю. Дзякуючы гэтаму Стывен Дарэчы, гэтую ж школу скончыў яшчэ адзін серыйны забойца — так званы «кіслотны маньяк» Джон Хейг. У 1949 годзе ён быў павешаны пасля таго, як суд прызнаў яго вінаватым у дзевяці забойствах. Жанчын гэты вампір завабліваў у сваё логвішча, уваходзячы ў вобраз майстры па педыкюры і нарошчванні пазногцяў. У забітых ахвяраў ён выпіваў кроў, а цела раствараюў у сернай кіслаце ў ванне. Да 16 гадоў сярод аднакласнікаў Стывен Грыфітс праславіўся як дзіўны тыпус. У сваім партфелі падлетак насіў нож, і адчуваў сапраўднае захапленне ад халоднай зброі або друкаваных часопісаў аб баявых мастацтвах, успамінае яго аднакласнік Марцін Мэйсан, які стаў прадаўцом. Як ні дзіўна, Стывен Грыфітс карыстаўся пэўным поспехам у жанчын. Напрыклад, з 1998 года ён на працягу двух гадоў сустракаецца з Зэтай Піндэр, якой на момант знаёмства з ім споўнілася 35 гадоў. Па ўспамінах жанчыны, у ложку Грыфітса пачыналі адольваць кашмары: ён баяўся павукоў, якія залезуць да яго ў вушы, і таму затыкаў іх ватай; акрамя таго, Стывен страшна злаваўся, калі Зэта дакраналася да яго валасоў. Грыфітс хаваў ад сваёй дзяўчыны, што ў яго ёсць кватэра. Ён хлусіў, быццам жыве разам з бацькамі. Потым Зэта Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялікабрытаніі вынесены прысуд аднаму з самых страшных серыйных забойцаў, які забіваў маладых жанчын ва ўласным доме, а потым займаўся людажэрствам. Сваё... |
|