Гарэлка-нелегалка
27.01.2011
—
ЧП
|
Брэсцкі бізнэсмен пастаўляў незаконна з Украіны папулярны ў спажыўцоў алкаголь і прадаваў яго па больш нізкіх цэнах Мабыць, дзякуючы апошняму, кліентаў у прадпрымальнай асобы было шмат: сетка пакупнікоў увесь час пашыралася за кошт так званага "сарафаннага радыё". Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, свой "бізнес" 25-гадовы падазроны наладзіў дастаткова даўно: першыя нелегальныя пастаўкі ён зрабіў яшчэ ў маі 2008 года. А вось аператыўная інфармацыя наконт таго, што ён на адным са сталічных рынкаў оптам рэалізуе безакцызную алкагольную прадукцыю, паступіла да супрацоўнікаў падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі каля двух месяцаў таму. З таго часу падпольны гандляр і трапіў "пад каўпак", а пасля, калі была праведзеная дэталёвая праверка, і затрыманы. У гаражы ў Брэсце, які належыць сваяку падазронага, аператыўнікі знайшлі 80 бутэлек імпартнага спіртнога і яшчэ больш, калі былі спыненыя каналы рэалізацыі тавару ў Мінску. Увогуле праваахоўнікамі канфіскавана 414 бутэлек папулярных гатункаў украінскай гарэлкі, а таксама алкагольнай прадукцыі, што рэалізуецца праз гандлёвую сетку "Д'юці-Фры", коштам на суму больш як 27 мільёнаў рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Зяць сустрэў ветліва...У в. Рэпічы (Баранавіцкі раён) 63-гадовы мужчына зайшоў да свайго зяця, які ветліва сустрэў цесця. А далей — як заўсёды. Пасля застолля зяць, які ўжо быў раней асуджаны, пачаў збіваць пенсіянера, які і памёр ад цяжкіх траўмаў тут жа ў хаце. Забойцу затрымалі. Здаў у наём...Жыхар Баранавіч заявіў у міліцыю, што злодзей падабраў да замка ключ і ўкраў з арандаванага гаража "Опель". Пазней супрацоўнікі ДАІ знайшлі пашкоджаную аўтамашыну на адной з вуліц горада. Следства ўстанавіла, што злодзею не трэба было падбіраць ключ. "Опель" скраў гаспадар гаража. Сымон Свістуновіч. У "Ждановічах" ўзарваўся балон Выбух прагрымеў у гандлёвым павільёне індывідуальнага прадпрымальніка Здарэнне, паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, зафіксавана на пачатку адзінаццатай раніцы ў аўторак: на тэрыторыі радыёрынка ТАА "Гандлёвы дом "Ждановічы" у адным з драўляных павільёнаў, які абшыты металапрофілем, пачаўся пажар. Паводле папярэдніх звестак, прычынай загарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў (5-літровы газавы балон і газавы абагравальнік). Калі агонь у павільёне дабраўся да балона з газам, апошні ўзарваўся. На шчасце, у выніку выбуху ніхто не пацярпеў. Ноўтбук са "зніжкай"Зламыснікам удалося выкрасці з магазіна новы ноўтбук, які яны "скінулі" на рынку па сімвалічнай цане Так, паводле звестак прэс-афіцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, пры кошце ноўтбука каля 4 мільёна рублёў, зладзеі прадалі яго ўсяго за 300 долараў ЗША. "Вызначыліся" ж жыхар Баранавічаў і мінчанін, якія, знаходзячыся ў гандлёвай зале аднаго са сталічных магазінаў бытавой тэхнікі, заўважылі, што адзін з ноўтбукаў не прымацаваны да прылаўка. Спакусіўшыся на лёгкую здабычу, яны пачалі дзейнічаць: пакуль адзін з "дуэта" адцягваў увагу прадаўца, другі схаваў ноўтбук пад куртку і пайшоў да выхаду. І хоць зладзеям удалося знікнуць з месца здарэння, праваахоўнікі ўсё адно іх адшукалі і затрымалі. Вернуты ў магазін і тавар, які яны "спіхнулі" на адным з рынкаў. Між іншым, адзін з падазроных, 32-гадовы жыхар Баранавічаў, раней ужо быў судзімы — за крадзеж і захоўванне наркотыкаў. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкі бізнэсмен пастаўляў незаконна з Украіны папулярны ў спажыўцоў алкаголь і прадаваў яго па больш нізкіх цэнах Мабыць, дзякуючы апошняму, кліентаў у... |
|