Тры ахвяры агню. 21.by

Тры ахвяры агню

15.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры чалавекі загінулі ў выніку пажару ў Пружанах. Аднапавярховы двухкватэрны драўляны дом па вуліцы Бабука загарэўся ноччу. Сям'я з адной кватэры здолела выбрацца самастойна, а ў другой, адкуль пачаўся пажар, задыхнуліся ў дыме гаспадыня-пенсіянерка і двое мужчын.

Як паведаміў карэспандэнту газеты супрацоўнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 63-гадовая жанчына была вядомая і міліцыянерам, і выратавальнікам як антысацыяльная асоба. У кватэры часта збіраліся п'яныя кампаніі. Тут даўно была адключана за даўгі электрычнасць. Гаспадыня карысталася самаробнай жалезнай печчу, якая і магла паслужыць прычынай пажару.

Яна СВЕТАВА.

Для зладзеяў няма адлегласці

У в. Чарабасава (Лунінецкі раён) нехта ноччу пазрываў навясныя замкі і выламаў дзверы мясцовай крамы. Зладзеі забралі 640 тысяч выручкі, а таксама прадукты, цыгарэты ды гарэлку.

Да раскрыцця злачынства падключыліся супрацоўнікі Ленінскага РАУС Брэста, было ўстаноўлена, што краму абабралі двое жыхароў абласнога цэнтра, якіх затрымалі.

Зняла, прысвоіла, растраціла

Жыхарка в. Плотніца Столінскага раёна ў мінулым годзе працавала нарыхтоўшчыкам. Падчас працы яна выкарыстала сітуацыю сабе на карысць — зняла з рахунку прадпрыемства 9 млн рублёў, прысвоіла іх і растраціла. Заведзена крымінальная справа.

Загінуў рабочы

На лесапілцы Мікашэвіцкага лясгаса загінуў 50-гадовы жыхар Мікашэвіч. Рабочы быў смяротна траўмаваны транспарцёрам. Праводзіцца праверка.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры чалавекі загінулі ў выніку пажару ў Пружанах. Аднапавярховы двухкватэрны драўляны дом па вуліцы Бабука загарэўся ноччу. Сям'я з адной кватэры здолела...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика