Праваліўся пад лёд разам са снегаходам
15.02.2011
—
ЧП
|
У Мінскае раённае падраздзяленне МНС ад мінака паступіла паведамленне, што ў Лагойску паблізу вуліцы Прамысловай на рацэ Гайне ў ваду праваліўся чалавек на снегаходзе. Патрэбна дапамога. Выратавальнікі былі на месцы ўжо праз пяць хвілін. Высветлілася, што мужчына катаўся па рацэ на снегаходзе. На адлегласці 30 метраў ад берага лёд не вытрымаў нагрузкі і вадзіцель апынуўся ў вадзе. Таўшчыня лёду складала 6 сантыметраў, а глыбіня ракі на гэтым участку дасягала 1,5 метра. Снегаход цалкам знаходзіўся пад вадой, а мужчына стаяў на яго сядзенні па пояс у вадзе. Самастойна выбрацца на бераг ён не мог. Пры дапамозе лесвіцы і выратавальнай вяроўкі мужчыну выцягнулі з "палону". Стан яго быў здавальняючым, у шпіталізацыі ён патрэбы не меў. Сяргей РАСОЛЬКА. Адзін званок і на пяць гадоў за краты? На станцыі Гарадзея ўсіх пасажыраў электрычкі "Мінск-Баранавічы" папрасілі пакінуць вагоны. Да электрацягніка прыбыла сапёрна-піратэхнічная група і пачала шукаць бомбу. Праз 1 гадзіну 40 хвілін пасажыры паехалі далей, бо сапёры ніякіх выбуховых рэчываў не знайшлі. Як паведаміў начальнік штаба Баранавіцкага аддзела транспартнай міліцыі Вадзім Кулік, вінаваты ў гэтай правакацыі жыхар Ганцавічаў, які патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што электрычка замініравана. Дарэчы, "мінёр" ехаў у адным з вагонаў гэтага цягніка. Нумар мабільніка хутка ўстанавілі, была заведзена крымінальная справа. Цяпер "мінёр" можа быць асуджаны на 5 гадоў. Сымон Свістуновіч. З гарэлкай умыкнуў аблігацыіКошт кожнай каштоўнай паперы, якія ўкраў злодзей, складаў па адной тысячы долараў ЗША. А пацярпеў у гэтым выпадку 47-гадовы мінчанін, які, на сваю бяду, меў неасцярожнасць пазнаёміцца з нячыстым на руку чалавекам. Паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, апошні ў выпадковага сябра ў кафетэрыі гастранома па вуліцы Ташкенцкай выкраў сумку, дзе ляжалі некалькі бутэлек гарэлкі: у той момант зламыснік паклаў вока менавіта на спіртное. А на наступны дзень ён выявіў, што здабычай сталі яшчэ і 7 аблігацый, кожная з якіх каштавала па 1 тысячы долараў. Да затрымання 34-гадовы злодзей паспеў адну аблігацыю здаць і атрымаць за яе грошы. Астатнія шэсць каштоўных папер праваахоўнікамі вернуты ўладальніку. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінскае раённае падраздзяленне МНС ад мінака паступіла паведамленне, што ў Лагойску паблізу вуліцы Прамысловай на рацэ Гайне ў ваду праваліўся чалавек на...
|
|