Па 12 гадоў — за 12 кг наркотыку. 21.by

Па 12 гадоў — за 12 кг наркотыку

23.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Валожынскага раёна прыгаварыў двух жыхароў Смалявіч да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Касацыйная скарга пакінутая без задавальнення.

У згаданых асоб канфіскавана 12 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — параметылэфедрону. Падазроныя былі затрыманы аператыўнай групай упраўлення КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці каля паста вагагабарытнага кантролю транспартных сродкаў "Пяршаі", што ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Наркагандляры набылі каля 12 кг параметылэфедрону ў Літоўскай Рэспубліцы, упакавалі рэчыва ў 12 палімерных скруткаў, змясцілі ў паліўны бак аўтамабіля "Фальксваген-Транспарцёр" і кантрабандным шляхам правезлі ў Беларусь. Збываць наркарэчыва планавалася як на тэрыторыі самой Беларусі, так і ў Расіі і ва Украіне. Падчас афармлення працэсуальных дакументаў затрыманыя прапаноўвалі супрацоўнікам сталічнага ўпраўлення КДБ буйны хабар за вызваленне ад крымінальнай адказнасці.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Валожынскага раёна прыгаварыў двух жыхароў Смалявіч да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика