Пасажыр выклікаў падазрэнне
19.03.2011
—
ЧП
|
Кантралёры на пункце пропуску "Варшаўскі мост" звярнулі ўвагу на грамадзяніна Расіі, які быў пасажырам аўтобуса, што ішоў па маршруце "Аахен (Германія) — Прахладны (РФ)". Мужчына вёў сябе падазрона, таму і вырашылі праверыць яго. У кішэні джынсаў пасажыра кантралёры знайшлі пакет з рэчывам, якое аказалася гераінам. Затым у сумцы для ноўтбука выявілі пакет з фольгі з рэчывам белага колеру. Падключылі службовага сабаку, і ён знайшоў у прыбіральні яшчэ адзін пакет з рэшткамі сумесі для курэння. Пасажыр прызнаўся, што ўсё знойдзенае належыць яму. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кантралёры на пункце пропуску "Варшаўскі мост" звярнулі ўвагу на грамадзяніна Расіі, які быў пасажырам аўтобуса, што ішоў па маршруце "Аахен (Германія) —...
|
|