Інвалід на інваліда
23.03.2011
—
ЧП
|
Вечарам у Ляснянскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў (Баранавіцкі раён) узнік скандал. Два інваліды 1-й групы ў сваім пакоі выпілі па чарцы, а затым пачалі біцца. Пад руку 60-гадоваму мужчыну трапіўся нож, і ён нанёс удар удвая маладзейшаму. Апошняга з цяжкім раненнем грудзей даставілі ў бальніцу. Распранула50-гадовая жыхарка Кобрына запрасіла да сябе знаёмую, яны выпілі. А затым 22-гадовая госця сілай забрала ў гаспадыні кофты, курткі, боты... і пайшла. Заведзена крымінальная справа. Сымон Свістуновіч. Скралі цеплавую гарматуЖыхар гарадскога пасёлка Відзы паведаміў у Браслаўскі раённы аддзел унутраных спраў пра тое, што нехта скраў цеплавую гармату і 50 метраў электрычнага кабелю, якія ён пакінуў у гаражы ля свайго дома. Агульны кошт скрадзенага — больш за мільён рублёў. Высветлілася, што з незамкнутага гаража гармату і кабель скраў зямляк — раней судзімы за крадзеж 21-гадовы хлопец. Заведзена крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Добра "падрыхтаваліся"...У паляўнічых угоддзях Іванаўскай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў яго супрацоўнікі разам з работнікамі Пінскай міжрайінспекцыі спынілі для праверкі мікрааўтобус "Мерседэс-Бэнц 208Д". Пры праверцы салона былі знойдзены: матацыкл "ІЖ", тры незарэгістраваныя, зараджаныя патронамі з кулямі, паляўнічыя стрэльбы (з замацаванымі да ствалоў лямпамі-фарамі), тры акумулятары да іх, два паляўнічыя патранташы і 23 патроны з дробам, карцеччу, кулямі. Былі затрыманы двое грамадзян, якія не працуюць. Яшчэ два парушальнікі збеглі. Разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за незаконнае паляванне з выкарыстаннем наземнага механічнага транспартнага сродку. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам у Ляснянскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў (Баранавіцкі раён) узнік скандал. Два інваліды 1-й групы ў сваім пакоі выпілі па чарцы, а затым пачалі...
|
|