Правезці не ўдалося. 21.by

Правезці не ўдалося

07.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі Віцебскай мытні ў пункце пропуску Урбаны падчас правядзення мытнага агляду грузавіка "Сканія" з паўпрычэпам знайшлі больш за 150 тысяч пачак цыгарэт трох марак, якія былі схаваныя ў тайніку. Па папярэдніх ацэнках, кантрабандны тытунь каштуе больш за 150 мільёнаў рублёў, а ў выпадку рэалізацыі ў Еўрасаюзе, куды і везлі цыгарэты, кошт тытуню павялічыўся б мінімум разоў у пяць.

Кіраваў аўто літоўскі перавозчык. Арганізатары нелегальнай перапраўкі цыгарэт за мяжу размясцілі цыгарэты ў спецыяльнай схованцы — яны ўстанавілі "фальшывую" пярэднюю сценку ў грузавым адсеку паўпрычэпа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Паленам... забіў сужыцельку

У вёсцы Залессе Лепельскага раёна міліцыянеры знайшлі цела забітай жанчыны. смяротную чэрапна-мазгавую траўму ёй нанёс гаспадар пабудовы — 44-гадовы беспрацоўны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Каменнем па вокнах

У в. Малатковічы (Пінскі раён) беспрацоўны з Брэста выбіў у кавярні "Тапалёк" шыбы ў чатырох вокнах. Аналагічны выпадак адбыўся і ў Брэсце. Там з дапамогай службовага сабакі выйшлі на беспрацоўнага, які выбіў вокны ў кватэрах першага паверха і аптэцы. Хуліган набіў шкла на 1 млн 227 тысяч рублёў. Следства высвятляе, ці не адзін і той жа чалавек біў шыбы ў в. Малатковічы і Брэсце.

Кіроўца быў п'яны

Каля в. Сукач (Ганцавіцкі раён) аўтамашына "ВАЗ" наехала на жыхарку райцэнтра, якая рухалася на веласіпедзе ў гэтым жа напрамку. Аўтамашына з'ехала ў кювет і перавярнулася. Веласіпедыстку і мужчыну-пасажыра легкавіка даставілі ў бальніцу. Праз тры гадзіны ад атрыманых траўмаў 37-гадовая жанчына памерла.

Наступае сезон

Пацяплела, і аматары сваёй гарэлкі пацягнуліся з самагоннымі апаратамі ў лес. Каля в. Гута (Пружанскі раён) супрацоўнікі міліцыі знайшлі такі апарат і пры ім паўтары тоны брагі. Апарат і брага знішчаны.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правезці не ўдалося Супрацоўнікі Віцебскай мытні ў пункце пропуску Урбаны падчас правядзення мытнага агляду грузавіка "Сканія" з паўпрычэпам знайшлі больш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика