МАЗ без вадзіцеля перасёк сем палос руху і ўрэзаўся ў слуп
09.04.2011
—
ЧП
|
У Гродне МАЗ без вадзіцеля перасёк сем палос руху і ўрэзаўся ў слуп. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама. Вадзіцель аўтапоезда, пакідаючы яго на праспекце Клецкага, забыў зацягнуць ручны тормаз на ўтрыманне. МАЗ з паўпрычэпам стаяў на схіле. Ён пакаціўся наперад, перасёк сем палос і на процілеглым баку праспекта ўрэзаўся ў слуп. На шчасце, ніякіх сутыкненняў не адбылося. У гэты час вадзіцель грузавіка знаходзіўся ў будынку ДАІ наконт раней учыненага ДТЗ. На тым жа праспекце ён ударыў спадарожны аўтамабіль "Вольва", што накіроўваўся ў яго паласу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне МАЗ без вадзіцеля перасёк сем палос руху і ўрэзаўся ў слуп. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама. |
|