Хацелі за мяжу. 21.by

Хацелі за мяжу

13.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На кантрольнай паласе памежнікі выявілі сляды, якія вялі ў бок беларуска-польскай мяжы.

Неўзабаве ўдалося затрымаць і парушальніка. Ім аказаўся жыхар Грознага. Пры ім былі прадукты, запасное адзенне і мабільнік. Затрыманы растлумачыў, што ён заблукаў.

А на пункце пропуску "Брэст" быў затрыманы яшчэ адзін 32-гадовы чачэнец — у яго быў чужы пашпарт. Пры вобыску знайшлі і сапраўдны дакумент, у якім стаяў штамп аб дэпартацыі з нашай краіны. Раней чачэнца затрымлівалі смаргонскія памежнікі на мяжы з Літвой.

Сымон СВІСТУНОВІЧ.

Канфіскавалі марыхуану і амфетамін

У Віцебску заведзена крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара, у якога знайшлі наркотыкі. У яго канфіскавалі 14,1 грама амфетаміну і 8,7 грама марыхуаны.

Начальніку далі хабар

Прыгаворам суда Кастрычніцкага раёна горада Віцебска асуджаны грамадзянін, які, працуючы начальнікам аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Обальскага керамічнага завода, у маі мінулага года атрымаў незаконнае ўзнагароджанне за павялічэнне гандлёвай надбаўкі да цаны, а таксама за далейшае суправаджэнне паставак аўтамабільных шын ад камерцыйнай структуры.

Як паведамілі "Звяздзе" ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, абвінавачаны не толькі поўнасцю прызнаў сваю віну, але і актыўна спрыяў расследаванню крымінальнай справы.

За атрыманне хабару ён асуджаны да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў.

Сабака затрымаў... "судовых экспертаў"

У Віцебску нарад Кастрычніцкага аддзела дэпартаменту "Ахова" з прымяненнем службовага сабакі затрымаў двух мужчын, якія скралі з будынку медыцынскай судовай экспертызы па Віцебскай вобласці інструменты на агульную суму больш за 1,1 мільёна рублёў. Высветлілася, што злодзеі трапілі ў памяшканне праз незачыненае акно. Затрыманыя, як высветлілася, ужо раней судзімыя, беспрацоўныя мясцовыя жыхары.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На кантрольнай паласе памежнікі выявілі сляды, якія вялі ў бок беларуска-польскай мяжы. Неўзабаве ўдалося затрымаць і парушальніка. Ім аказаўся жыхар Грознага....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика