У Гомелі злавілі рабаўніка бронзавай студэнткі
26.06.2011 14:58
—
ЧП
|
У Гомелі злавілі рабаўніка бронзавай студэнткі Ім апынуўся 46-гадовы мужчына. Менавіта ён скраў дэталі з помніку, што знаходзіцца ля корпусу Гомельскага дзяржуніверсітэта.
Зламыснік спілаваў яблык, які бронзавая студэнтка трымала ў руцэ. Таксама ён скраў бронзавую торбачку. Мужчына прызнаўся, што хацеў забраць і саму металічную дзяўчыну, бо яна яму вельмі спадабалася. Але на гэта не хапіла моцы. Зараз ён знаходзіцца на абследаванні ў Гомельскай гарадской псіхіятрычнай лякарні, паведамляе газета “Гомельскія ведамасці”. Калі вандала прызнаюць псіхічна здаровым, яго чакае штраф, грамадскія працы, або арышт да трох месяцаў. ![]() Такой яна была ![]() Такой зрабілася Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ім апынуўся 46-гадовы мужчына. Менавіта ён скраў дэталі з помніку, што знаходзіцца ля корпусу Гомельскага дзяржуніверсітэта. Зламыснік спілаваў яблык, які... |
|