Схаваў валюту ў тайніку
17.08.2011
—
ЧП
|
Супрацоўнікі Віцебскай мытні затрымалі грамадзяніна нашай краіны, які ў аўтамабілі "Мерседэс-Бенц", перасякаючы мяжу, схаваў у тайніку звыш 18,2 тысячы долараў ЗША. Для правозу валюты тайнік, дарэчы, вырабіў спецыяльна. Пасля завяршэння ўсіх неабходных працэдур валюту канфіскавалі на карысць дзяржавы. Аналагічна была канфіскавана і вялікая партыя цыгарэт агульным коштам, толькі па папярэдніх падліках, каля 84 мільёнаў рублёў. Гэтыя тытунёвыя вырабы кантрабандай спрабавалі перавезці ў Латвію ў чыгуначным грузавым вагоне. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Віцебскай мытні затрымалі грамадзяніна нашай краіны, які ў аўтамабілі "Мерседэс-Бенц", перасякаючы мяжу, схаваў у тайніку звыш 18,2 тысячы долараў... |
|