Малады вясковец скраў ахвяраванні на храм
31.08.2011
—
ЧП
|
Ахвяраванні для царкоўных патрэб зніклі са Свята-Троіцкага храма ў Хоцімску. У падсобным памяшканні захоўваліся больш за 16 тысяч расійскіх рублёў, 60 долараў і 10 еўра — немалыя грошы ў наш час. У Магілёўскім УУС паведамляюць, што па дапамогу ў міліцыю звярнуўся святар, і на працягу гадзіны следча-аператыўная група затрымала падазраванага. Жыхару вёскі Канава Хоцімскага раёна 22 гады, ён нідзе не працуе. Міліцыя высветліла, што малады чалавек убачыў незачыненыя дзверы падсобнага храмавага памяшкання, увайшоў і ўзяў грошы. Большую частку скрадзенага ўдалося вярнуць храму, аднак усё ж некаторую суму злодзей патраціў на ўласныя патрэбы. Распачата крымінальная права, за крадзеж пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 3-х гадоў. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахвяраванні для царкоўных патрэб зніклі са Свята-Троіцкага храма ў Хоцімску. У падсобным памяшканні захоўваліся больш за 16 тысяч расійскіх рублёў, 60 долараў і 10... |
|