Пажар у падвале. Пацярпела сям'я. 21.by

Пажар у падвале. Пацярпела сям'я

04.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыкладна ў 21.30 у пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна па вуліцы Аршанскай адбыўся пажар у падвале жылога дома. Загінуў гаспадар, грамадзянін 1966 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік.

З апёкамі першай-другой ступені (пяці працэнтаў цела) і атручэннем прадуктамі гарэння былі шпіталізаваны жонка — равесніца гаспадара, індывідуальны прадпрымальнік, і сын гаспадара, 1991 года нараджэння, студэнт трэцяга курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Апошні быў выратаваны работнікамі МНС. Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых устройстваў і агрэгатаў (уцечка газу).

Радыеактыўная крыніца ў металаломе

Раніцай у Мар'інай Горцы па вуліцы Андрэеўскай на адкрытай пляцоўцы аддзела нарыхтоўкі Пухавіцкага райспажыўтаварыства ў металаломе была знойдзена крыніца радыеактыўнага выпраменьвання.

Як паведамілі "Звяздзе" ў Цэнтры сацыялогіі і прапаганды бяспекі МНС РБ, яна ўяўляла сабой металічную трубу даўжынёй адзін метр з дыяметрам 40 міліметраў. Праведзеныя работнікамі МНС замеры паказалі, што радыяцыйны фон складае 70 мкЗв/г (норма — 0,2 мкЗв/г, перавышэнне ў 350 разоў, папярэдне гэта быў радый-226), прычым на адлегласці два метры фон быў у норме. Небяспека магчымага радыеактыўнага забруджвання была ліквідавана ўнітарным прадпрыемствам "Экарэс". Пацярпелых не было.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Украў 99 кілаграмаў рыбы

У горадзе Новалукомль з тэрыторыі ўчастка рыбгаса, якая ахоўваецца, укралі 99 кілаграмаў рыбы агульным коштам больш як 2,6 мільёна рублёў. Нехта ноччу разбіў аконнае шкло і трапіў у цэх.

Супрацоўнікі Чашніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў устанавілі, што рыбу ўкраў 26-гадовы раней судзімы, беспрацоўны жыхар вёскі Багатыр. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна ў 21.30 у пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна па вуліцы Аршанскай адбыўся пажар у падвале жылога дома. Загінуў гаспадар, грамадзянін 1966 года нараджэння,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика